Актывістка "Белай Русі" пахвалілася кітайскімі навагоднімі цацкамі
![Калядная ялінка ў беларускай краме](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/photo_2023-12-02_20-15-07.jpg.webp?itok=N593hwd7)
Калядная ялінка ў беларускай краме / t.me/varyanitsa_svetlana
Актывістка "Белай Русі", намесніца старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення гэтай партыі Святлана Вараніца пахвалілася кітайскімі каляднымі цацкамі, якія запоўнілі Беларусь. "Дзякуй кітайскім таварышам за асартымент навагодніх тавараў у беларускіх магазінах", — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.
Рэпліка цалкам адлюстроўвае стан справаў у беларускай эканоміцы. Улады ператвараюць яе ў рынак збыту таннага кітайскага шырспажыву, цешачыся тым, як "расце таваразварот".
А вось еўрапейскія тавары беларускім пакупнікам даступныя ўсё менш — праз санкцыі, уведзеныя пасля выбараў 2020 года і рэпрэсій, якія адбыліся следам і працягваюць адбывацца да гэтага дня.
![Активистка "Белой Руси" похвалилась китайскими новогодними игрушками](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-12-02_20-15-08%20%282%29.jpg.webp?itok=RAdou8hO)
![Активистка "Белой Руси" похвалилась китайскими новогодними игрушками](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-12-02_20-15-08.jpg.webp?itok=8Zvmy7vu)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.