“Акрэсцінскі санаторый”: ці палепшыліся там умовы ўтрымання?
![“Акрэсцінскі санаторый”: ці палепшыліся там умовы ўтрымання?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azar_2.jpg.webp?itok=MpYJHZtx)
Судовы канвеер працуе няспынна, і без пастаяльцаў ні акрэсцінскі, ні іншыя “санаторыі” не застаюцца. Калі верыць Азаронку, то адпачыць там 15 сутак — толькі на карысць здароўю.
Чым адрозніваецца камера Азаронка ад тых, дзе трымаюць пакараных па палітычных артыкулах? Ці змяніліся ўмовы ўтрымання і стаўленне ахоўнікаў да палітычных з восені 2020 года? Ці працуе і сёння формула “не сядзеў — не беларус”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць сябра партыі “Зялёныя” і былы выкладчык факультэта міжнародных адносін БДУ Дзяніс Тушынскі, а таксама былы супрацоўнік Мінскага маторнага завода Андрэй Комлік-Ямацін.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.