“Акіян Эльзы” праедзе па Беларусі з бясплатнымі канцэртамі

Сотавы аператар Velcom ладзіць вялікую музычную акцыю, у якой паўдзельнічаюць зоркі ўкраінскай і беларускай эстрады. Канцэрты пройдуць у розных гарадах з 28 ліпеня па 2 верасня. Хэдлайнерам фэстаў у Гродне, Брэсце, Бабруйску, Полацку, Наваполацку і Віцебску будзе знакаміты ўкраінскі гурт “Акіян Эльзы”.
У іншых гарадах, сярод якіх ажно 10 раённых цэнтраў, галоўнымі зоркамі стануць “Ляпис Трубецкой”, J-Морс і, магчыма, Крамбамбуля. Поўны склад удзельнікаў вызначыцца праз смс-галасавнне.

Velcom выставіў на галасаванне Пятра Елфімава, Топлес, Мэры Попінс, Аляксея Хлястова, Карыяну, Нэма, J-Морс і Крамбамбулю. Еўрапейскае радыё звярнулася ў кампанію Velcom па тлумачэнні, як прагаласаваць за ўлюбёны гурт.

“Абаненты Velcom могуць прагаласаваць за той гурт, які б хацелі ўбачыць у сваім горадзе. На нашым сайце ёсць спіс, адкуль трэба выбіраць, а таксама правілы, як гэта зрабіць. Калі гэты калектыў набярэ найбольш галасоў, то ён будзе ўдзельнічаць у канцэрце”

Прагаласаваць за адзін гурт каштуе ўсяго 40 рублёў, прычым галасаваць можна колькі заўгодна.

Дарэчы, уваход на ўсе канцэрты бясплатны.

Спіс гуртоў можна пабачыць на сайце <http://velcom.by/ru/services/voting>

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі