Ахову беларускай мяжы ўзмацнілі танкамі
![Танк, замаскіраваны ў лесе / t.me/modmilby/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Tank1_0.jpg.webp?itok=kD1GcsVC)
Танк, замаскіраваны ў лесе / t.me/modmilby/
Ахову беларускай мяжы ўзмацнілі танкамі. Міністэрства абароны паведамляе, што гэта адбываецца ў рамках "праверкі боегатоўнасці". Адзначаецца, што на мяжу адправілі "некаторыя танкавыя ўзводы". Куды менавіта, не ўдакладняецца.
Экіпажы выканалі кантрольныя стрэльбы з узбраення танка Т-72Б. Таксама вайскоўцы танкавага падраздзялення "арганізавалі ахову і абарону", інжынернае абсталяванне раёна дыслакацыі, маскіроўку ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
![Ахову беларускай мяжы ўзмацнілі танкамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/88_19.jpg.webp?itok=YrMGKKwc)
t.me/modmilby/
![Ахову беларускай мяжы ўзмацнілі танкамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/89_7.jpg.webp?itok=zEqjSC0V)
t.me/modmilby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.