Вы тут

Аграсядзібам афіцыйна дазволілі гнаць самагон

Уладальнікі аграсядзібаў могуць афіцыйна гнаць самагон / pixabay.com

Аграсядзібы атрымалі магчымасць гнаць самагон. Савет міністраў унёс адпаведныя змены ў закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі".

З пастановы вынікае, што некаторым прыватным вытворцам афіцыйна дазволілі гнаць самагон. Уладальнікі аграсядзібаў могуць заняцца яго вырабам "у мэтах аднаўлення беларускіх нацыянальных традыцый".

Дагэтуль для вырабу самагону патрабавалася спецліцэнзія. У Беларусі яе мелі толькі 14 вытворцаў: Дудуткі, Строчыцы, Сула ды некаторыя іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.