Афіцыйны экзіт-пол: у Лукашэнкі — 79,7%

Афіцыйны экзіт-пол: у Лукашэнкі — 79,7%

Адразу пасля таго, як зачыніліся выбарчыя ўчасткі, дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА апублікавала вынікі нацыянальнага exit poll.

Апытанне ладзіла моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў РСГА "БКМА" па замове Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

Апытанне праводзілася на 320 участках па ўсёй краіне. Удзельнікам прапаноўвалі ананімна адказаць, за каго яны аддалі свой голас. На пытанне адказалі 67,6%, адмовіліся ад адказу 32,4%. Усяго было апытана 12 340 чалавек. Выбарка была шматступенная, камбінаваная.

Па выніках афіцыйнага exit poll, Аляксандр Лукашэнка набірае 79,7%, Святлана Ціханоўская — 6,8%, Ганна Канапацкая — 2,3%, Андрэй Дзмітрыеў — 1,1%, Сяргей Чарачень — 0,9%. Супраць усіх прагаласавалі 9,2% выбарцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі