Афіцыйнае сацапытанне: Лукашэнку давяраюць 76,6% беларусаў

Афіцыйнае сацапытанне: Лукашэнку давяраюць 76,6% беларусаў

76,6% паўналетніх жыхароў Беларусі давяраюць Аляксандру Лукашэнку. Такія вынікі дало афіцыйнае апытанне, праведзенае ў жніўні Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам, паведамляе БЕЛТА.

У апытанні прыняло ўдзел 1006 рэспандэнтаў, статыстычная пагрэшнасць знаходзіцца ў межах 3%.

Таксама беларусаў апыталі пра эфектыўнасць працы ўлады. На думку пераважнай большасць грамадзян (74,1%), дзейнасць Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны “адпавядае інтарэсам простых людзей”. А 77,1% апытаных заявілі, што ў цэлым Беларусь развіваецца ў правільным кірунку. У гэтым апытанні прыняло ўдзел 1608 рэспандэнтаў і статыстычная пагрэшнасць склала 2,5%.

Фота: ТАСС

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі