Афіцыйна пацверджана, што ў Брэсце знайшлі застрэленага міліцыянера

Афіцыйна пацверджана, што ў Брэсце знайшлі застрэленага міліцыянера

Афіцыйна пацверджана, што ў Брэсце знайшлі цела міліцыянера з агнястрэльным раненнем. Як паведаміў sb.by афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, загінуламу 21 год. Паводле папярэдняй інфармацыі смерць міліцыянера "не носіць крымінальнага характару". Следчы камітэт праводзіць праверку.

БЕЛТА дадае, што цела міліцыянера знайшлі ў абласным цэнтры (напярэдадні была інфармацыя, што ў лесе каля горада) 12 верасня. Ён быў супрацоўнікам аднаго з раённых аддзелаў унутраных спраў (магчыма, крымінальнага вышуку). Адзначаецца, што міліцыянер застрэліўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі