Вы тут

Афіцыйна: Крышціяну Раналду перайшоў з "Ювентуса" ў "Манчэстэр Юнайтэд"

Крышціяну Раналду на адной з апошніх гульняў у "Ювентусе" / Reuters​

Крышціяну Раналду перайшоў з турынскага "Ювентуса" ў англійскі "Манчэстэр Юнайтэд". Манчэстарцы дамовіліся аб паўторным падпісанні кантракту і абвясцілі пра гэта сёння, 27 жніўня, пры ўзгадненні асабістых умоў, атрымання візы і медыцынскага абслугоўвання.

Партугальскі форвард вяртаецца ў клуб, які пакінуў у 23 гады, адгуляўшы там шэсць гадоў, з 2003 да 2009. Да 2003 ён гуляў на радзіме, у Партугаліі. У 2009-м ён перайшоў у мадрыдскі "Рэал" за рэкордную суму ў 93,4 млн еўра. У 2018 годзе яго купіў "Ювентус" за 100 млн еўра. 

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што агент Раналду Хорхе Мэндэс узгадніў асаблівыя ўмовы з чэмпіёнам Прэм'ер-лігі "Манчэстэр Сіці". Але пасля таго, як "Сіці" змяніў сваё меркаванне аб угодзе, сапернікі "Юнайтэд" перадамовіся пра трансфер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.