Афіцыйна Дашкевічу прапанавалі прашэнне пра памілаванне толькі аднойчы

Пра гэта Зміцер Дашкевіч распавёў на прэс-канферэнцыі. Па яго словах, такая прапанова была падчас агульнай хвалі вызвалення палітвязняў, калі вызвалілі блізу 10 чалавек. "Да сябе запрасіў начальнік і прапанаваў напісаць, паабяцаўшы, што выпусцяць на волю. Я адмовіўся", — распавёў Дашкевіч.



Разам з тым Дашкевіч адзначыў, што неафіцыйна прапановаў напісаць прашэнне было шмат. Праўда, маладафронтавец не ведае, была гэта ініцыятыва турэмнага начальства ці загад зверху.



Нагадаем, што 32-гадовага палітвязня вызвалілі з гродзенскай турмы ў сераду, 28 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі