Вы тут

"Аэрафлот" адмяніў дзённыя рэйсы паміж Масквой і Мінскам на 9 траўня

Фота: Airbus

Авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла на 9 траўня дзённыя рэйсы паміж Масквой і Мінскам, перадае БЕЛТА.

Так, на 9 траўня адменены рэйс SU1840 вылетам у 13.50 з Масквы ў Мінск і зваротны рэйс SU1841 ў 16.05 з Мінска. Як паведамлялася раней, гэтыя ж рэйсы "Аэрафлот" адмяніў і 8 траўня. Прычыны такіх зменаў у раскладзе не называюцца.

Дарэчы, на 9 траўня ў Шарамеццеве адмянілі каля дзесяці рэйсаў, яшчэ столькі ж выляцяць або прыляцяць са спазненнем. У Максве і рэгіёне зараз снегапад. Паводле прагнозу надвор'я, гэтай ноччу ў расійскай сталіцы пахаладае да нуля градусаў, захаваецца моцны вецер, на дарогах магчымая галалёдзіца.

Акрамя таго, 9 траўня ў першай палове дня аэрапорты маскоўскага авіяцыйнага вузла будуць кароткачасова закрывацца на ўзлёт і вылет самалётаў. Гэта звязана з правядзеннем парада Перамогі.