Адзіная разліковая інфармацыйная прастора: Збоі ліквідаваныя

Яе карыстальнікі некалькі дзён адзначалі праблемы з аплатай камунальных плацяжоў, паслуг інтэрнэт-правайдэраў, а таксама аператараў мабільнай сувязі. Тых, хто ў чарзе ў “Беларусбанку” стаяў аплаціць "камуналку", сёння раніцай папярэджвалі, каб не гублялі час.



“У нас ад сёння прыйшло паведамленне, што сістэма працуе нестабільна”, — кажуць Еўрарадыё ў кантакт-цэнтры “Беларусбанка”. На нестабільнасць сістэмы скардзяцца і ў прэс-службе — апошнія некалькі дзён адбіваюцца ад нервовых кліентаў, якім патрэбна патлумачыць, чаму не працуе сістэма.



Нагадаем, што сістэма перайшла на новае праграмнае забеспячэнне ў пачатку красавіка. З таго часу карыстальнікі неаднаразова адзначалі з'яўленне праблемаў.
 


У галоўным ўпраўленні Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы кажуць, што цяпер усё ў парадку:  


"У сярэднім здзяйсняецца каля 1400 аперацый аплаты ў хвіліну. І ёсць кароткачасовыя (да 5 хвілін затрымкі) падзенне вытворчасці, што выліваецца ў затрымку ў здзяйсненні плацяжоў. Гэта значыць, яны здзяйсняюцца крыху даўжэй, чым звычайна. Але ў цэлым сістэма працуе".

Фота — Fotolia


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі