Аджынес Дэйн заспявала

Аджынес Дэйн рыхтуецца дэбютаваць у чартах. Вядомая брытанская мадэль запісала вакальную партыю для кампазіцыі «Who» нью-ёркскага гурта Five O'Clock Heroes. Рэліз сінгла запланаваны на 23 чэрвеня. Вядома, што ў відэа на гэтую песню Аджынес таксама сыграе галоўную ролю.

Калега Дэйн, мадель Дэйзі Лоўі, тым часам таксама спрабавала сябе ў якасці вакалісткі. Яна запісала невялікую колькасць музычнага матэрыялу з дапамогай свайго бойфрэнда прадзюсера Марка Ронсана.

Фота: www.photos.streamphoto.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі