Адвакаты не ведаюць аб прапанове выпусціць Баўмгертнера пад заклад

Пра гэта паведаміла ананімная крыніца. Тым часам Дзмітрый Гарачка, адвакат Уладзіслава Баўмгертнера, кажа, што нічога не ведае наконт такой прапановы беларускага боку. У каментары РІА "Новости" ён заявіў, што ўпершыню такое чуе.



Нагадаем, што гендырэктар расійскай кампаніі быў затрыманы ў Мінску напрыканцы жніўня. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.