Адвакатка Сідарэнка: Афіцыйных прычын пазбаўлення ліцэнзіі я не ведаю

110817 SidarenkaS.mp3

Еўрарадыё: Як вы даведаліся пра тое, што вам скасавалі ліцэнзію?


Тамара Сідарэнка: “Дзеянне маёй ліцэнзіі перапыненае ад 16 жніўня. Але гэта не канчатковае рашэнне. Дзеянне ліцэнзіі спыненае заключэннем кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Учора ўвечары пра гэта было паведамлена майму кіраўніцтву – старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. А пасля ўжо і я даведалася. Незразумела, чаму гаворыцца, што мяне трэба замяняць іншым адвакатам па маіх справах. Калі  тлумачыць закон — кваліфікацыйная камісія дае заключэнне, якое павінна быць зацверджанае ў Міністэрстве юстыцыі. Канчатковае рашэнне павінна прыняць менавіта Міністэрства юстыцыі. Сёння я ўдакладняла, высветліла, што пакуль прынятае гэтае прамежкавае рашэнне, не канчатковае. Канчатковае рашэнне пра скасаванне ліцэнзіі – за Міністэрствам юстыцыі. А атэстацыю я не праходзіла, бо мне сказалі 17 жніўня раніцай — акурат сёння была атэстацыя — што паколькі дзеянне ліцэнзіі перапыненае, то атэстацыю праходзіць не трэба. Заблытана, але сэнс такі, што пытанне зараз яшчэ на стадыі вырашэння”.

Еўрарадыё: А якія афіцыйныя прычыны спынення ліцэнзіі?


Тамара Сідарэнка: “Афіцыйнай прычыны я не ведаю. Прычыны мне не назвалі, таму я сёння напісала заяву, каб паспрабаваць даведацца. Неафіцыйна я прыкладна ўяўляю — чаму, але афіцыйнай прычыны пакуль не ведаю”.

Еўрарадыё: На які вынік вы спадзяецеся і што плануеце далей рабіць?


Тамара Сідарэнка: “Пытанне яшчэ адкрытае, Міністэрства юстыцыі будзе прымаць канчатковае рашэнне. Фармальна я магу толькі супрацьпаставіць Міністэрству юстыцыі толькі сваю бездакорную 33-гадовую практыку адваката, узнагароджанне ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі ў мінулым годзе ў снежні, да гэтага граматай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, і яшчэ некалькі заахвочванняў за атэстуемы перыяд, за апошнія 4-5 гадоў. Але калі будзе прынятае рашэнне Міністэрствам юстыцыі пра тое, што дзеянне маёй ліцэнзіі будзе скасаванае, то я не буду мець права працаваць адвакатам. Паўстане пытанне працаўладкавання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі