Адвакат Насці Рыбкі: Не ведаю, у каго атрымаецца яе зламаць

Фота Reuters / Таццяна Макеева
Фота Reuters / Таццяна Макеева

Адвакат Насці Рыбкі (сапраўднае імя — Анастасія Вашукевіч) Дзмітрый Зацарынскі на прэс-канферэнцыі ў Маскве распавёў, як сябе адчувае яго падабаронная. Паводле яго слоў, падчас затрымання ў маскоўскім аэрапорце дзяўчыне давялося выклікаць хуткую — яе некалькі гадзін трымалі ў халодным памяшканні.

Адвокат Насти Рыбки: Не знаю, у кого получится её сломать

"9 месяцаў у тайскай турме, дзе кормяць рысам і па натуральнай патрэбе ходзяць у куток камеры. Там ёй даводзілася спаць на голай падлозе, там нейкія жахі адбываліся. Потым яшчэ затрыманне, вы ўсё самі бачылі. Не зусім прыемныя падзеі. Цяпер яна адпачывае, збіралася пайсці ў кіно. Учора мы сустракаліся з ёй і Алексам [Лэслі]. У яе элементарна няма адзення, яна купіла сабе пухавік, угі. Яна крыху збянтэжаная, цяпер уваходзіць у нармальны рытм. Але яна чалавек вельмі валявы — не ведаю, у каго атрымаецца яе зламаць. Пакуль трымаецца добра", — распавядае Зацарынскі.

Паводле яго слоў, у ІЧУ ў Маскве "усё чысценька і добра", а кармілі Насцю Рыбку "паравымі катлетамі і пюрэ".

Затрыманне Рыбкі выклікала буру ў сацсетках. Беларусы абразіліся тым, што за дзяўчыну — грамадзянку Беларусі, якую брутальна затрымлівалі ў маскоўскім аэрапорце, — не ўступілася дзяржава. МЗС некалькі дзён адмоўчвалася, але 22 студзеня раптоўна зрабіла заяву аб тым, што Насця Рыбка вызваленая пры непасрэдным удзеле беларускіх дыпламатаў. Аднак Дзмітрый Зацарынскі заявіў, што ў той дзень правёў у ізалятары 9 гадзін — і нікога з прадстаўнікоў знешнепалітычнага ведамства там не бачыў.

Адвакат Насці Рыбкі распавёў і пра крымінальную справу, у межах якой была затрыманая ягоная падабаронная. У ім фігуруюць дзве пацярпелыя дзяўчыны. Адна з іх — Ганна Насыр, пра яе амаль нічога не вядома. Другая — сяброўка Рыбкі Саша Траўка (Анастасія Давыдава).

Адвокат Насти Рыбки: Не знаю, у кого получится её сломать
Фота Reuters / Таццяна Макеева

Справа звязаная са скандальным відэа, якія з'явіліся яшчэ ў 2017 годзе. На ім Насця Рыбка і Саша Траўка займаюцца сэксам з невядомым мужчынам у цэнтры Масквы — на набярэжнай Тараса Шаўчэнкі.

"Пацярпелыя дзяўчаты напісалі заяву на яе, Алекса Лэслі [Аляксандр Кірылаў — Еўрарадыё] і яшчэ некаторых людзей, што яны прымушалі іх займацца прастытуцыяй", — распавядае Зацарынскі. Ён таксама ўдакладняе, што прымусам Траўка палічыла адмову Насці Рыбкі мець зносіны з ёй, калі акт на набярэжнай не адбудзецца.

Па словах адваката, вочная стаўка Рыбкі з Давыдавай працягвалася з 11 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара. "Я лічу, што Давыдава ўзвяла паклёп на маю падабаронную Вашукевіч", — каментуе адвакат.

Па словах Зацарынскага, Алекс Лэслі і яго адвакаты далі падпіску пра неразгалошванне матэрыялаў справы. Анастасія Вашукевіч і яе абаронца такіх папер не падпісвалі.

Першапачаткова планавалася, што з журналістамі сустрэнецца і сама Анастасія Вашукевіч, аднак за паўгадзіны, пакуль працягвалася прэс-канферэнцыя, яна так і не прыйшла. Журналісты былі гэтым вельмі незадаволеныя, некаторыя сышлі задоўга да заканчэння прэс-канферэнцыі.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 23.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі