Перамовы Украіны, Расіі і ЗША ў Абу-Дабі пройдуць 10-11 лістапада

Стывен Уіткаф

Стывен Уіткаф / Reuters

Перамовы Украіны і Расіі пры пасярэдніцтве ЗША пройдуць у Абу-Дабі (ААЭ) 10-11 лістапада. Гэта анансаваў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф.

Ён назваў будучыя перамовы "чарговым крокам у рэалізацыі місіі прэзідэнта Трампа па спыненні вайны. Абмеркаванні будуць сканцэнтраваныя на пытаннях пасляваенных гарантый бяспекі, дээскалацыі, гуманітарных намаганняў і далейшых кроках на шляху да міру".

На гэтым тыдні, паводле Уіткафа, прадстаўнікі ЗША сустрэнуцца ў Бруселі з прадстаўнікамі Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЕС і NATO. Яны плануюць абмеркаваць гарантыі бяспекі для Украіны, пасляваенную архітэктуру бяспекі Еўропы і эканамічныя магчымасці для аднаўлення Украіны.

Спецпасланнік Трампа выказаў надзею на "ўсёабдымнае і доўгатэрміновае мірнае пагадненне, якое гарантуе трывалую бяспеку для будучых пакаленняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.