Насця Рыбка можа прыляцець у Мінск. Ці не
![Насця Рыбка можа прыляцець у Мінск. Ці не](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/makiej-2201.jpg.webp?itok=0Kh3t0Ef)
Вызваленне Насці Рыбкі з-пад варты ў Расіі звязанае з адпаведным даручэннем Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей у каментары TUT.by.
— Усе даручэнні прэзідэнта, якія МЗС атрымлівае, выконваюцца беспярэчна, якасна і ў тэрмін, — заявіў Макей.
— Гэта значыць вызваленне Насці Рыбкі — вынік працы МЗС?
— Гэта комплексная заслуга. Яна вызвалена пад падпіску аб нявыездзе, — растлумачыў Макей.
Цікава, што напачатку міністр заявіў, што Рыбка вызваленая пад абавязальніцтва аб яўцы і таму можа прыляцець у Мінск, але абавязаная з'явіцца ў суд па першым патрабаванні. Пазней гэтыя словы зніклі з інтэрв'ю: замест іх з'явілася фраза, што Насця Рыбка вызваленая пад падпіску аб нявыездзе.
![Насця Рыбка можа прыляцець у Мінск. Ці не](/sites/default/files/paragraphs/image/1_4.png)
Як паведамляла Еўрарадыё, беларускі кіраўнік даручыў дыпламатычнаму ведамству заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насця Рыбка.
Насцю Рыбку, як і Алекса Леслі (Аляксандра Кірылава), Марыя Жаркову і Андрэя Жажко вінавацяць ва ўцягванні ў занятак прастытуцыяй.