Адток айцішнікаў у Беларусі дасягнуў 10 тысяч чалавек

Адток айцішнікаў у Беларусі дасягнуў 10 тысяч чалавек. Гэта вынікае з статыстычных даных аб занятасці насельніцтва за студзень-ліпень 2022-га, апублікаваных Нацыянальным статыстычным камітэтам.

У сферы ІТ нашай краіны захоўваецца найбольшы разрыў паміж звальненнямі і прыёмамі на працу. За сем месяцаў звольнілі 18 873 чалавекі, а прынялі на працу — 8 549.

З кожным месяцам адток айцішнікаў расце. Калі за пяць месяцаў 2022 года з беларускага IT-сектара цалкам сышлі больш за 5,5 тысяч чалавек, то за паўгода — больш за 8 тысяч. Мяркуецца, што на гэты працэс уплываюць новыя заходнія санкцыі, уведзеныя пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.