Адразу 20 беларусаў прызнаныя палітвязнямі

Адразу 20 беларусаў прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 20 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Усе яны ўдзельнікі мірных пратэстаў — як ужо асуджаныя, так і тыя, каму толькі выставілі абвінавачванні.

Гэта Максім Ялканаў, Радзівон Медушэўскі, Ігар Лаптановіч, Мікіта Дранец, Павел Шпетны, Даніла Чуль, Аляксандр Казлянка, Андрэй Марач, Аляксей Галаўко, Іван Соўпель, Андрэй Хвескавец, Аляксандр Шандыба, Сяргей Шаламіцкі, Аляксандр Шаламіцкі, Леў Цяліпка, Якаў Шафарэнка, Даніла Бандарук, Павел Мазько, Ілля Піражкоў, Віктар Таўгень

Праваабаронцы чарговы раз падкрэсліваюць, што ўдзельнікі мірных сходаў збіраліся на іх ад абурэння масавымі фальсіфікацыямі на выбарах. Між тым спецпадраздзяленні МУС атакавалі іх "з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі".

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць названых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Акрамя таго яны патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых за мірныя сходы ў паслявыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), РГА "Прававая ініцыятыва”, "Ініцыятыва FORB", кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман Канстанта", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі