Адпраўлены ў адстаўку начальнік упраўлення ракетных войскаў Генштаба

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Алега Зямскова. Адпаведны ўказ кіраўнік краіны падпісаў 23 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Генерал-маёр Алег Зямскоў нарадзіўся 24 верасня 1957 года ў Маскве. Ён скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча ў 1979 годзе, а ў 1989 годзе — Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М.І.Калініна. У тым жа годзе ён стаў служыць у Беларусі і займаў шэраг адказных пасад у ваенных структурах.

З 12 сакавіка 2010 года быў прызначаны начальнікам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальнікам упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба УС Беларусі.

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі