Адна беларуска, пацярпелая ў ДТЗ пад Псковам, — у рэанімацыі

Адна беларуска, пацярпелая ў ДТЗ пад Псковам, — у рэанімацыі

Адна з беларусак, пацярпелых у ДТЗ у Пскоўскай вобласці, знаходзіцца ў рэанімацыі, перадае ТАСС.

Намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя і фармацыі Пскоўскай вобласці Дзяніс Падхватнікаў паведаміў, што па дапамогу медыкаў звярнуліся 24 чалавекі. 13 з іх былі дастаўленыя ў абласную клініку. "З 13 сямёра шпіталізаваныя, шасцярым дапамога аказана амбулаторна", — удакладніў ён. Акрамя таго, у дзіцячую абласную клініку даставілі двух дзяцей. Раней паведамлялася, што пацярпелыя ў аварыі дзеці — дзяўчынкі. 

Следчы камітэт Расіі пачаў праверку па факце ДТЗ з беларускім аўтобусам у Пскоўскай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, аварыя аўтобуса з беларускімі турыстамі, якія ехалі ў Санкт-Пецярбург, адбылася сёння ўначы. Кіроўца не справіўся з кіраваннем у кепскіх умовах надвор'я, і "Неаплан" з'ехаў у кювет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі