Адмова ад прышчэпак — адна з пагроз здароўю чалавецтва

Адмова ад прышчэпак — адна з пагроз здароўю чалавецтва

Усясветная арганізацыя аховы здароўя называе свядомую адмову ад вакцынацыі  адной з глабальных пагроз чалавецтву ў 2019 годзе. У штогадовым спісе таксама значацца забруджванне паветра і звязаная з гэтым змена клімата, новая пандэмія грыпа, з’яўленне новых устойлівых да антыбіётыкаў інфекцый, слабыя сістэмы медыцынскай дапамогі ў краінах, якія развіваюцца, ВІЧ.

Усясветная арганізацыя аховы здароўя мяркуе, што трэнд адмовы ад прышчэпак ставіць пад пагрозу шматлікія поспехі медыцыны ў барацьбе з эпідэміямі, ад якіх ёсць вакцына. У справаздачы, напрыклад, адзначаецца, што рост выпадкаў захворвання адром у многім звязаны менавіта з ігнараваннем прышчэпак.

Паведамляецца, што на сучасным этапе развіцця вакцынацыя дазваляе пазбегнуць 2-3 мільёны заўчасных смерцяў штогадова.

Дарэчы, у Грузіі — выбух адру. З пачатку года зафіксавана 312 выпадкаў інфекцыі. Захварэўшыя ў асноўным дзеці і дарослыя да 40 гадоў. Улады просяць насельніцтва звярнуцца за бясплатнымі прышчэпкамі.

Паводле "Медуза"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі