Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі сёлета складзе 2 млрд долараў

Больш за 2 мільярды долараў сёлета складзе адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі. Такую лічбу прагназуе міністр эканомікі нашай краіны Мікалай Зайчанка.  Паводле яго словаў 2 млрд долараў адпавядаюць 4,8% валавага ўнутранага
прадукта, што “ніжэй за парогавае значэнне эканамічнай бяспекі”.
Зайчанка адзначыў, што на наступны год запланаванае зніжэнне адмоўнага
сальда знешняга гандлю – да 1,4 млрд долараў.

Гэтая лічба мусіць
скласціся, зыходзячы з павелічэння аб’ёмаў знешняга гандлю на 13,4 –
14,4%, у тым ліку экспарта на 15,2 – 16,2%, імпарта на 11,8 – 12,8%.

У 2008 годзе сальда знешняга гандлю Беларусі будзе палепшана на 700 мільёнаў долараў, паабяцаў міністр эканомікі.


Інтэрфакс