Адміністрацыя прэзідэнта параіла Раманчуку звярнуцца на тэлеканалы

Прэтэндэнт на пост прэзідэнта ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук 20 верасня атрымаў ліст з Адміністрацыі прэзідэнта. Гэта была адмова на прапанову Раманчука правесці публічную дыскусію пра стан і перспектывы развіцця беларуска-расійскіх адносін. Як нагадвае БелаПАН, прапанова пра дыскусію была перададзеная ў Адміністрацыю прэзідэнта месяц таму.

У адказе гаворыцца, што пытанні, звязаныя з тэлевізійнымі праектамі і праграмамі, палягаюць у кампетэнцыі тэлеканалаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі