Адміністрацыя прэзідэнта незадаволеная бюракратызацыяй

Праца па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату вядзецца, але няма сістэмнага падыходу да гэтай праблемы, уплыў кіраўніцтва і адказнасць службовых асоб аслабленыя. Такая галоўная выснова Адміністрацыі прэзідэнта па выніках праверкі органаў улады на Гродзеншчыне.
Раптоўная праверка была праведзеная па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай высветліць, як выконваецца дырэктыва 2006 года аб дэбюракратызацыі апарату.

Гэтак, у ваенкамаце і цэнтральнай раённай бальніцы Астравецкага раёна адмовіліся па першым патрабаванні выдаць кнігі заўваг і прапаноў. У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна работнік, адказны за вядзенне сайта ўстановы, не мае доступу для выхаду ў інтэрнет. Служба "адно акно" ў гэтым раёне "не адпавядае патрабаванням заканадаўства, арганізавана зусім нязручна для людзей".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі