Вы тут

З-за зніжкі на ежу ў кафэтэрый мінскага ін'яза перасталі пускаць людзей з вуліцы

Фота мае ілюстрацыйны характар / aromacoffee.ru

Прарэктар МДЛУ Уладзімір Пашкевіч распавёў, чаму ў кафэ корпуса Д, у якім стравы прадаюцца з трыццаціпрацэнтнай зніжкай, больш не пускаюць людзей з вуліцы. Паводле яго слоў, доступ абмежаваны "з меркаванняў бяспекі студэнтаў і выкладчыцкага калектыву".

"Справа ў тым, што кафэ не мае асобнага ўваходу, — тлумачаць у адміністрацыі агенцтву “Мінск-Навіны”. — Усе, хто прыходзіць сюды паабедаць, спачатку трапляюць у вучэбны корпус. На жаль, у апошні час мы адзначалі выпадкі, калі ў будынак заходзілі староннія людзі. На вахце яны паведамлялі, што ідуць абедаць, а потым іх заўважалі на розных паверхах. І яны не маглі растлумачыць, што тут робяць і з якой мэтай сюды прыйшлі".

Па словах прарэктара, дадзеная мера была вымушанай. У корпусе ідуць заняткі, і кабінеты адчыненыя. "А гэта матэрыяльная адказнасць", — кажа ён.

Дарэчы, зніжка ў 30 працэнтаў, дзякуючы якой стравы здаваліся таннейшымі, чым у іншых кафэ горада, прадугледжана толькі для студэнтаў, і яна ўжо закладзена ў кошт.