Адлічаны з "Дынама-Брэст" Гаўрыловіч ужо ў мінскім "Дынама", а дзе Мілеўскі?

Адлічаны з "Дынама-Брэст" Гаўрыловіч ужо ў мінскім "Дынама", а дзе Мілеўскі?

Адлічаны з "Дынама-Брэст" 28-гадовы Аляксей Гаўрыловіч ужо ў мінскім "Дынама". Былы капітан брэсцкіх дынамаўцаў падпісаў кантракт са сталічнай камандай, за якую раней ужо выступаў. Ён атрымаў 25-ы нумар, інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Мінск".

Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні пасля ад'езду з Брэста Дыега Марадоны (старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст") стала вядома, што брэсцкі клуб развітваецца са сваімі лідарамі — Арцёмам Мілеўскім і Аляксееем Гаўрыловічам. Быў выказаны намер прадаць найлепшага бамбардзіра чэмпіянату Паўла Савіцкага. Пазней галоўны трэнер "Дынама-Брэст" Аляксей Шпілеўскі паведаміў, што Савіцкаму кіраўніцтва клуба дало шанец, але ён пакуль працуе па "індывідуальнай праграме" (прапусціў матч чэмпіянату з мінскай камандай "Прамень", у якім была нічыя 1:1).

Калі з працаўладкаваннем Гаўрыловіча ўжо ўсё зразумела, дзе можа з'явіцца Мілеўскі, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі