ФК "Дынама-Брэст" выганяе найлепшага бамбардзіра чэмпіянату

ФК "Дынама-Брэст" выганяе найлепшага бамбардзіра чэмпіянату

Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" развітаецца не толькі з Арцёмам Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам, але і з Паўлам Савіцкім. Пра гэта "Прессболу" паведаміла прэс-сакратар клуба Вольга Хіжынкова.

"Сапраўды, ФК "Дынама-Брэст" растаецца з Арцёмам Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам. Павел Савіцкі таксама ў хуткім часе пакіне каманду. Ён пераведзены на індывідуальны рэжым трэніровак і ў заяўку не трапляе. Улічваючы трансферны кошт гэтага гульца, прынята рашэнне аб яго продажы", — патлумачыла Хіжынкова.

Яна не патлумачыла прычыны, па якіх клуб вырашыў развітацца з трыма гульцамі. 

Звесткі пра сыход Мілеўскага і Гаўрыловіча з'явіліся ў СМІ зранку 19 ліпеня. Прычынай скасавання кантрактаў з імі неафіцыйна называлася парушэнне дысцыпліны. Спярша паведамлялася, што Савіцкі застанецца ў клубе.

Дарэчы, Павел Савіцкі — найлепшы бамбардзір не толькі клуба, але і сёлетняга чэмпіянату: па сістэме "гол + пас" у яго 13 ачкоў (9 + 4). У Мілеўскага — 10 балаў (3+7). Агулам тры гульцы, якіх выганяе "Дынама-Брэст", сталі аўтарамі 23 галоў з 28, якія забілі сёлета брэсцкія дынамаўцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі