СМІ: "Дынама-Брэст" плануе развітацца з Мілеўскім і Гаўрыловічам

СМІ: "Дынама-Брэст" плануе развітацца з Мілеўскім і Гаўрыловічам

Бліжэйшым часам футбольны клуб "Дынама-Брэст" плануе развітацца з Арцёмам Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам, паведамляе сайт by.tribuna.com са спасылкай на ўласныя крыніцы. Паводле неафіцыйных звестак, прычынай магло стаць парушэнне дысцыпліны. 

Дарэчы, Гаўрыловіч з'яўляецца капітанам каманды. У гэтым сезоне ён правёў 13 матчаў. Мілеўскі правёў 14 матчаў і мае 10 (3 + 7) балаў — гэта другі паказчык у камандзе пасля Паўла Савіцкага (13 балаў: 9 + 4). 

Дарэчы, у клубе разглядалася і магчымасць развітання з Савіцкім. Але пакуль што ён застаецца ў камандзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі