Адкрыўся Канскі кінафэст

Вечарам 14-га траўня ў Канах урачыста адкрыўся 61-й Міжнародны кінафэст.  Як паведамляе AFP, сярод кіназорак, якія прайшлі па знакамітай чырвонай дывановай дарожцы ў Палац фэстаў, былі Дэніс Хопер, Кэйт Бланшэт, Джыліан Андэрсан, Дэні Гловэк і Гаэль Гарсія Берналь.

Адмысловай неспадзяванкай адкрыцця Канскага кінафэсту стаў выступ фолк-рокера з ЗША Рычы Хэвенса, які выканаў свой хіт часоў "Вудстока" "Freedom".

Дадам, што сёлета ў конкурснай праграме Канскага кінафэсту ўдзельнічае 22 карціны.

Сярод прэтэндэнтаў на "Залатую пальмавую галіну" значацца і ўладальнікі гэтай прэстыжнай узнагароды мінулых гадоў, у прыватнасці, Вім Вендэрс, браты Дардэны, Атам Эгаян, а таксама іншыя тытулаваныя рэжысёры, напрыклад, Клінт Іствуд, Стывен Содэрберг, Філіп Гарэль, Нуры Більге Джэйлан.

Узначальвае журы амерыканскі кінаакцёр Шон Пэн.

Канскі кінафэст, які лічыцца самым прэстыжным у свеце, закрыецца 25 траўня, калі на ўрачыстай цырымоніі будуць названыя ўладальнік "Залатой пальмавай галіны" і пераможцы ў іншых намінацыях.

Фота: www.ampav.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі