Адкрыўся 60-ты Канскі кінафестываль

16 траўня ў Канах адкрыўся юбілейны 60-ы кінафестываль. За галоўный прыз фестывалю ў гэтым годзе будуць змагацца 22 стужкі.
Сярод іх працы Эміра Кустурыцы, Квенціна Таранціны, Гаса Ван Сэнта, Джэймса Грэя, Дэвіда Фінчэра, братоў Коэнаў і іншых рэжысёраў. Цікава тое, што ў конкурснай праграме няма ніводнага фільму сталых удзельнікаў фэста Вялікабрытаніі, Італіі і Гішпаніі.

Затое Расія ўпершыню за паўстагоддзі будзе змагацца за “Залатую пальмавую галінку” адразу двума фільмамі. Гэта работа Аляксандра Сакурава пад назвай “Аляксандра” і стужка Андрэя Звягенцава “Выгнанне”.

Журы паўнаметражных фільмаў узначаліць рэжысёр Сцівэн Фрырз - аўтар кінастужкі “Каралева”, якая ў мінулым годзе стала буйным касавым поспехам у Вялікабрытаніі. Па-за конкурснай праграмай будуць паказаныя фільмы Майкла Уінтэрботама "Трынадцаць сяброў Оўшана" і "Вялікае сэрдца".

Дадам, што на ўдзел у праграме кінафестывалю ў гэтым годзе прэтэндавала 3 тысячы 983 фільмы з 111 краінаў свету, з іх тысяча 615 поўнаметражных стужак.

Скончыцца фэст 27 траўня.

Фота: www.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі