Адбылася прэзентацыя новай формы беларускіх біятланістаў (відэа)

Адбылася прэзентацыя новай формы беларускіх біятланістаў (відэа)

Адбылася прэзентацыя новай формы нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне. Аўтарам дызайну, які выкананы ў нацыянальным стылі, стаў Віталь Арцюх, інфармуе сайт biathlon.by. Ён прызнаецца, што яго натхнілі слуцкія паясы. Арцюх выкарыстаў іх асіметрычнасць — самыя каштоўныя паясы складаліся з чатырох частак. На гэтым прынцыпе пабудаваны дызайн курткі. Асноўны колер формы — васільковы. Чырвона-зялёны сцяг можна будзе пабачыць на адной з ног біятланістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі