Ад Wildberries у Расіі да рэтранслятараў у Беларусі і крыміналкі ў Лукашэнкі — эфір

Аляксандр Каваленка

Аляксандр Каваленка

У той час як Лукашэнка пагражае ўзмацніць войска, размешчанае ля мяжы з Украінай, сабранымі з усёй Беларусі атрадамі “алка-баевікоў”, Офіс прэзідэнта Украіны звярнуўся да Генпракурора з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Лукашэнкі. Асабліва на фоне перасцярог, што рэтранслятары, якія могуць кіраваць расійскімі “Шахедамі”, размешчанымі ўздоўж усёй беларуска-ўкраінскай мяжы.

Што насамрэч стаіць за ўдарамі па лагістычных цэнтрах Wildberries і ці дасягаюць гэтыя ўдары пастаўленых мэт? Ці сапраўды рэтранслятараў значна больш за чатыры ўздоўж украінскай мяжы, і што з гэтым можна зрабіць? Пра што кажуць словы Лукашэнкі наконт адпраўкі гультаёў і алкаголікаў у армію ля мяжы з Украінай, і што дае крымінальная справа супраць Лукашэнкі ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.