Ад удару маланкі ў Асіповіцкім раёне загінуў малады мужчына

Маланка / ілюстратыўнае фота pixabay.com

Маланка / ілюстратыўнае фота pixabay.com

Малады мужчына загінуў напярэдадні вечарам ад удару маланкі ў Асіповіцкім раёне. Яму было 25 гадоў. Падрабязнасці распавядае СК Беларусі.

Кампанія вярталася дадому пасля адпачынку на рацэ Свіслач. Пачаўся моцны дождж. Непагадзь вырашылі перачакаць, таму спынілі аўтамабіль на ўзбочыне. Хлопец вырашыў выйсці з машыны, паспеў адысці на 10 метраў. Ударыла маланка. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Нагадаем, у навальніцу рэкамендуецца знайсці сховішча (але толькі не хавацца пад дрэвам). Калі непагадзь заспела ў дарозе, варта спыніць машыну і не выходзіць з яе, пакуль навальніца не скончыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі