Ад міністра культуры патрабуюць вярнуць скандальны верш на бюст Пушкіна

Да міністра культуры Барыса Святлова звярнуліся 18 удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі "Расія і славянскія народы ў войнах і ваенных канфліктах XIX-XX стагоддзяў". Мерапрыемства прайшло 28 чэрвеня ў Мінску.

Падпісанты звароту патрабуюць вярнуць тэкст верша "Паклёпнікам Расіі" на пастамент бюста Аляксандра Пушкіна ў Магілёве, перадае БелаПАН.

Нагадаем, па патрабаванні грамадскасці ўрывак з верша "Паклёпнікам Расіі" быў прыбраны з бюста расійскага паэта адкрытага ў Магілёве 6 чэрвеня. Верш Пушкіна быў напісаны супраць паўстання ў Беларусі і Польшчы ў 1830-1831 гадоў.

Гэтыя дзеянні падпісанты звароту называюць "спробай цэнзуры вялікага паэта праз 178 гадоў пасля яго смерці". На іх думку, выдаленне скандальнага вершу нанесла "велізарны маральны ўрон мільёнам беларускіх грамадзянаў".

Аўтары звароту просяць міністра культуры асабіста разабрацца ў абставінах здарэння.

У Магілёве паставілі помнік Пушкіну з вершам супраць паўстання 1830 года

Скандальны верш на бюсце Пушкіна зацверджаны магілёўскімі чыноўнікамі

Скандальны надпіс на бюсце Пушкіна ў Магілёве выдаляць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі