Ад “блакады” мяжы да адзінай валюты: дно хутка — эфір з Раманчуком
![Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%87.jpg.webp?itok=hweFcjW9)
Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё
Польшча з 1 чэрвеня закрывае мяжу для беларускіх і расійскіх грузавікоў. І папярэджвае, што санкцыйны ціск з боку Варшавы на лукашэнкаўскі рэжым будзе працягвацца. У той жа час некаторыя краіны ЕС блакуюць увядзенне новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да Расіі і Беларусі і лабіруюць інтарэсы “Беларуськалія”. У самой Беларусі прадпрыемствы актыўна бяруць расійскія “ваенныя заказы”…
Як блакада польскай мяжы для перавозкі грузаў уплывае на эканоміку і ці пагодзяцца з такой сітуацыяй іншыя краіны Еўрасаюза? Ці дапамогуць уратаваць беларускую эканоміку і дабрабыт шараговых беларусаў ваенныя заказы з Расіі? Навошта рэжым пазбаўляецца ад ІП-шнікаў і што чакае курс беларускага рубля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.