Ацяпляльны сезон пачаўся ў кватэрах гродзенцаў
![Ацяпляльны сезон пачаўся ў кватэрах гродзенцаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/batareja-0310-2.jpg.webp?itok=-gysxKvU)
У Гродзенскай вобласці пачалі ўключаць ацяпленне ў кватэрах. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў дзяржаб'яднанні "Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці".
Паводле інфармацыі на 3 кастрычніка, батарэі сталі цёплымі ўжо ў 45% жылога фонду вобласці. Завяршыць падключэнне плануецца да пятніцы.
Рашэнне пра пачатак ацяпляльнага сезону ў кватэрах грамадзян Гродзенскі аблвыканкам прыняў 3 кастрычніка. Дарэчы, цяпло ў сацыяльных установах — дзіцячых садках, школах, лякарнях і паліклініках пачалі падключаць ужо з 1 кастрычніка.
Уключэння ацяплення ў адміністрацыйных будынках залежыць ад іх уласнікаў.