AC/DC раздаюць узмацняльнікі

Рокеры AC/DC прапануюць сваім фанатам выдатную магчымасць набыць унікальны бокс-сэт, у склад якого увойдзе сапраўдны ўзмацняльнік! Скрынка немалых габарытаў сантыметраў і коштам у 199 долараў з’явіцца ў продажы 9-га лістапада.

Узмацняльнік з бокс-сэта створаны па ўзору комбікаў, якімі карысталіся Ангус і Малькольм Янг ў 1975 годзе. Ён мае вінтажны дызайн і лагатып AC/DC.

Апроч карыснага тэхнічнага падарунку, у бокс увойдуць 3 CD, 2 DVD і адна вінілавая пласцінка. На CD прыхільнікі гурта знойдуць рарытэты: бісайды і бонус-трэкі з аўстралійскіх выданняў, рэдкія канцэртныя запісы. А на DVD – усе відэакліпы AC/DC, а таксама відэа іх знакамітага канцэрта ў Мюнхене.

Нагадаем, што зараз рок-ветэраны знаходзяцца ў канцэртным туры па Паўночнай Амерыцы ў падтрымку свайго апошняга альбома “Black Ice”.

Паводле www.music.com.ua

Фота: a-cdc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі