Аб'яднаная грамадзянская партыя просіць фінансавай дапамогі
![Аб'яднаная грамадзянская партыя просіць фінансавай дапамогі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kazlou-2409.jpg.webp?itok=y4OqNRsf)
Апазіцыйная Аб'яднаная грамадзянская партыя заявіла пра вялікія фінансавыя праблемы. Адпаведны допіс з'явіўся ў акаўнце арганізацыі ў Фэйсбуку.
"Звяртаемся да сяброў:
На рахунку 0.
0 руб. 0 капеек.
Трэба плаціць за офісы, за тэлефон-інтэрнэт, за электрычнасць...
Рэпост! Рэпост! Рэпост!
Хоць бы рэпост, калі няма пары рублёў унесці на рахунак..."
Раней пра фінансавыя праблемы паведамляла іншая апазіцыйная арганізацыя — Партыя БНФ.