Вы тут

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі за найгоршае апісанне сексу

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Часопіс The Literary Review уручыў штогадовую прэмію Bad Sex Award — за найгоршае апісанне сексу ў літаратуры. 

Сёлета ўпершыню лаўрэатамі сталі адразу два аўтары, піша The Guardian. Прэмію атрымалі француз, лаўрэат Ганкураўскай прэміі 1977 года Дзідзье Дэкуэн і брытанец-дэтэктыўшчык Джон Харві

У сваім сумнеўным першынстве яны апярэдзілі, напрыклад, Мішэля Уэльбэка з яго новым раманам "Сератанін". 

Прапануем пераклады з твораў пераможцаў: 

Дзідзье Дэкуэн "Сярод садоў і ціхіх заток" (Le bureau des jardins et des etangs):

"Кацуру застагнаў, калі пад матэрыялам яго кімано сфармавалася выпукласць — выпукласць, якую Міюкі схапіла, размінала, масажавала, сціскала і расціскала. Пасля лашчання чэлес і яечкі Кацуру ператварыліся ў адзіны пагорак, які раскінуўся пад яе далонню. Міюкі адчувала, быццам яна маніпулюе маленькай малпачкай, якая склала свае лапкі".

Джон Харві, "Мір" (Pax):

"Яна ўся гарэла, і гарачыня была ў ім. Ён паглядзеў на яе дасканалую чорную субтыльнасць. Яе вочы былі галоднымі. Як і яго ўласныя, яны гарэлі агнём і пажадай. Больш чым гарачыя, больш чым трапічныя: яны ўдваіх набліжаліся да экватара. Яны абняліся так, быццам гэтым гвалтоўным утрыманнем яны маглі зварыць адзін аднаго".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.