Вы тут

Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі

Алег Буткевіч / catholic.by

Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Ім стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, паведамляе catholic.by. Ураджэнцу Браслава 49 гадоў. З 2015-га Буткевіч быў віцэ-старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў.

Пасада старшыні вызвалілася пасля выхаду на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з дасягненнем ім 75-гадовага ўзросту. Ён, дарэчы, прысутнічаў на пасяджэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.