Вы тут

Кандрусевіч: мы, будучы рознымі, не можам быць ворагамі адно аднаму

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

Ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у "Слове на Вялікдзень 2021" выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. Ён згадаў "грамадска-палітычны крызіс", які "прывёў да падзелу нашага грамадства і пагражае неўпэўненасцю ў заўтрашнім дні".

"У сённяшняй складанай грамадска-палітычнай сітуацыі нашай краіны мы, будучы рознымі, не можам быць ворагамі адно аднаму, бо мы грамадзяне адной краіны і з’яўляемся адным народам", — піша Кандрусевіч. Ён падкрэслівае, што трэба імкнуцца да таго, "каб сярод нас не было "пераможаных" і "пераможцаў", бо "пераможцам павінна стаць уся Беларусь".

"Пасхальная таямніца Хрыста — гэта апагей Божай міласэрнасці, якой мы давяраем сябе і нашу Бацькаўшчыну з надзеяй на яе шчаслівую будучыню", — гэта цытата са "Слова на Вялікдзень 2021".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.