Абноўлены Выбарчы кодэкс Беларусі ўжо ў дэпутатаў
![Зала пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі / @housegovby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/parl_7_12.jpg.webp?itok=Q98tGqrl)
Зала пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі / @housegovby
У Палату прадстаўнікоў паступіў праект абноўленага Выбарчага кодэкса, перадае Sputnik са спасылкай на дэпутата Валянціна Семяняку. Паводле яго, "дэпутаты плануюць разгледзець дакумент у першым чытанні яшчэ да канца года".
У кастрычніку праект зменаў у Выбарчы кодэкс выносілі на грамадскае абмеркаванне. Усе папраўкі занялі 86 старонак. Змены прадугледжваюць, сярод іншага, павелічэнне мінімальнага ўзросту для кандыдатаў у прэзідэнты да 40 гадоў (цяпер — 35 гадоў) а таксама абмежаванне тэрмінаў для прэзідэнта да двух.
Калі кодэкс прымуць, то больш не будуць арганізоўвацца ўчасткі для галасавання за мяжой. Па словах кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, гэта звязана з "наяўным адмоўным вопытам правядзення выбарчых кампаній па прычыне неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, адсутнасці неабходных умоў для бяспекі работнікаў замежных устаноў і грамадзян, скарачэння колькасці работнікаў дыпламатычных службаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.