Вы тут

Абарона Віктара Бабарыкі выключае, што суд можа прайсці ў 2020 годзе

Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі з сярэдзіны чэрвеня 2020-га / Фота з архіву Еўрарадыё

Абарона Віктара Бабарыкі выключае, што суд можа прайсці ў 2020 годзе. Толькі на азнаямленне з матэрыяламі справы спатрэбіцца не менш за месяц, паведамляе афіцыйны Twitter-акаўнт Бабарыкі.

Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі з сярэдзіны чэрвеня 2020-га. 24 лістапада стала вядома, што Следчае ўпраўленне КДБ Беларусі скончыла расследаванне па "справе Белгазпрамбанка" і выставіла абвінавачанне яго топ-менеджарам. Былы старшыня праўлення банка Бабарыка ў паведамленні дзяржбяспекі названы "арганізатарам злачыннай дзейнасці". Яго вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Бабарыка сваёй віны не прызнаў.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.