Вы тут

А1, МТС і life:) не плануюць адключаць мабільны інтэрнэт 11–12 лютага

У каго 11 лютага не будзе доступу ў інтэрнэт? / Еўрарадыё

Беларускія аператары не плануюць абмяжоўваць хуткасць мабільнага інтэрнэту падчас Усебеларускага народнага сходу. Еўрарадыё датэлефанавалася да пастаўшчыкоў гэтых паслуг.

— На цяперашні момант ніякіх збояў не прадбачыцца. Калі будзе нейкая інфармацыя, вас папярэдзяць загадзя, — адказалі нам у life:). 

— Не, няма ніякай інфармацыі. Абсалютна ніякіх тэхнічных работ не запланавана, — расказваюць Еўрарадыё ў МТС.

Мы задалі пытанне пра тэхнічныя работы, праз якія могуць узнікнуць перабоі з мабільным інтэрнэтам, таму, што раніцай 9 лютага паведамленні пра такія работы атрымалі некаторыя абаненты аператара А1:

Скрыншот СМС-рассылкі ад аператара А1 / Еўрарадыё

У тэлеграме праблемы з доступам у інтэрнэт звязваюць з правядзеннем VI Усебеларускага народнага сходу. Маўляў, тэхнічныя работы — толькі зачэпка для таго, каб на гадзіну адключыць мабільны інтэрнэт і пазбавіць тых, хто выйдзе на вуліцы ў знак пратэсту, магчымасці каардынавацца.

Аднак у эсэмэсцы гаворыцца толькі пра доступ да інтэрнэту па сетцы фіксаванай сувязі. Еўрарадыё датэлефанавалася ў А1. Там пацвердзілі, што гаворка ідзе толькі пра "хатні" інтэрнэт. Работы запланаваныя не ў цэнтры Мінска, а ў некалькіх спальных мікрараёнах. Ёсць поўны спіс адрасоў:

— Такой інфармацыі, што будуць праводзіцца менавіта тэхнічныя работы па мабільнай сувязі, — няма. Будуць толькі работы, звязаныя з хатнім інтэрнэтам. Што да Мінска, то тэхнічныя работы дзявятага і дзясятага лютага будуць праходзіць па адрасе Чайлыткі, 1, 2, 12, 17, 19, 22, таксама па вуліцы Гарэцкага, 61, вуліцы Сухараўскай, 12, 14. Дзясятага лютага будуць праходзіць работы з 8 да 9 па адрасе Ваўпшасава 10. Адзінаццатага лютага ў Мінску будуць праходзіць тэхнічныя работы па адрасе Лабанка, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 28, 30, 32, 34 і па вуліцы Адзінцова, 27, 29, 31, 33, 35, 43, 69, 71, 77, 79, 80.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.