9 школьнікаў, пацярпелых ад распылення пярцовага балончыка ў вёсцы Грабёнка Чэрвеньскага раёна, застаюцца ў бальніцы. Як піша "Раённы веснік", двое з іх, якія былі ў рэанімацыі, пераведзены "для далейшага назірання ў педыятрычнае аддзяленне". У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы кажуць, што ўсе дзевяць пацыентаў "адчуваюць сябе здавальняюча".
Здарэнне адбылося 24 студзеня. Як высветліў Следчы камітэт, у будынак навучальнай установы балончык прынёс вучань пятага класа. Старэйшыя хлопцы яго забралі і распылілі ў класе, пасля яго праветрылі. Аднак праз некалькі гадзін многія школьнікі адчулі сябе кепска. У вёску прыехалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, ратавальнікі. Пацярпелых завезлі ў раённы цэнтр, дзе іх шпіталізавалі.