9 сакавіка долар падаражэў на 90 рублёў, еўра патаннеў яшчэ на 130

У панядзелак, 9 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара вырас на 90 рублёў і складае 14950, курс еўра знізіўся на 130 рублёў — да 16240, курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 247 беларускіх рублёў, сёння ў Расіі выхадны дзень, таму таргоў па расійскім рублі не было.

Нагадаем, у пятніцу, 6 сакавіка, курс долара знізіўся на 160 рублёў і складаў 14860, курс еўра знізіўся на 230 рублёў — да 16370, курс расійскага рубля вырас з 243 да 247 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі