Вы тут

+898 за суткі: Мінздароўя агучыла новыя лічбы па COVID-19

Беларуска ў масцы падчас пандэміі каранавірусу / Еўрарадыё

Па стане на нядзелю 31 траўня ў Беларусі зафіксавана 42 556 пацверджаных выпадкаў каранавірусна інфекцыі (+898 за апошнія 24 гадзіны). Колькасць новых выпадкаў, паводле Мінздароўя, працягвае тэндэнцыю апошніх дзён — не больш за 900 у дзень. Памерла 235 чалавек (+6 за суткі).

Вылечылася і выпісалася з лякарняў 18 514 пацыентаў (+550). Агулам у лабараторыях краіны зроблена 541 093 тэсты. Аднак невядома, колькі з гэтых тэстаў зроблена ўпершыню, колькі — паўторна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.