84-гадовы пенсіянер 20 разоў ударыў сякерай па галаве сына

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу, распачатую ў дачыненні 84-гадовага пенсіянера, жыхара абласнога цэнтра. Яго абвінавачваюць у забойстве сына з асаблівай жорсткасцю, інфармуе БЕЛТА.

Сын жыў з бацькам, неаднаразова прыцягваўся да адказнасці (у тым ліку і крымінальнай), злоўжываў алкаголем, правакаваў канфліктныя сітуацыі дома. У траўні сёлета пасля чарговай сваркі бацька пачакаў, калі сын заснуў, зайшоў у яго пакой і нанёс каля 20 удараў сякерай па галаве. Пасля гэтага ён лёг спаць.

Падчас следства пенсіянер цалкам прызнаў сваю віну. Ён заявіў, што такіх, як яго сын, не павінна быць на зямлі. Эксперты зрабілі выснову, што мужчына кантраляваў свае дзеянні падчас забойства. Яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне ці смяротнае пакаранне. Крымінальную справу будзе разглядаць Віцебскі абласны суд.


Фота: Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі